?

Log in

Брамка

Увага!
Дарагія сябры! Гэная часапісь распачатая назамен зламанай navicki.
Вы таксама можаце азнаёміцца тут з ранейшымі маймі часапісямі:Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці і старым і ўлюбёным НАВІЦКІ, прысьвечаным падзеям выбароў, Плошчы й турмы.
Юрай-Міхал.
  P.S. І ўсё-ж-такі ня буду я пачынаць хавацца й баяцца. Сябры, яны й ёсьць сябры, колькі часапісі не ламай, а ні іх, ні мяне ўжо не паламаеш. А часапісь новую напішам, калі што;) хоць і ў турме. Яшчэ яны пачастуюць пэрцу зь імбэрцам))) Запрашаю таксама ў Фэйсбук, там у мяне вельмі хутка знайшлося шмат сяброў і знаёмых: Juras Navicki.

Кроў і Попел

чырвоныя макі

Спрэчкі на тэму "чаму нельга прыняць памаранчава-чорныя стужкі за сымболь перамогі ў 2-ой Сусьветнай вайне альбо самае вайны" вядуцца даўно і выказаўся на гэны кошт ужо кожны негультай, у тым ліку й я (толькі сёлета - разоў пяць). Прычынаў названае шмат. Гэна й расейска-імпэрскія колеры стужкі; і тое, што ёй аздабляліся ўзнагароды за перамогі ў расейскіх акупацыйных войнах; і тое, што яна ўпрыгожвала мундуры нямецка-фашысцкіх захопнікоў і іхніх калябарантоў, а ў саветоў зьявілася толькі ў канцы вайны; і тое, што яе сёньня ў якасьці знаку адрозьненьня ўжываюць крымінальнікі й тэрарыстыя, якія па-зьвярачаму жорстка катуюць і забіваюць мірнае насельніцтва.

А пакуль мы спрачаліся, тыя стужкі галосна ці негалосна былі забароненыя ў большасьці краін-удзельніц 2-ой Сусьветнай, толькі за апошнія колькі дзён ад яе адмовіліся Казакстан, Украйна й Беларусь. Украіна пайшла далей, прапанаваўшы, згодна эўропейскі традыцыяў, надаць дню сканчэньня вайны назоў "Дзень Памяці" і распрацаваўшы свой сымболь гэнага сумнага (смутнага, жалобнага) дня. Яе сымболь такі-ж, як унівэрсальны эўропейскі (чырвоны мак), і адначасова нагадвае кулявую адтуліну сьмяротнага баявога параненьня, зь якой працягвае выплёсквацца кроў.
паранены ў сэрца
А што-ж мы? Адкінуўшы бандыцка-імпэрскую стужачку, якую саме расёйцы ўжо даўна назвалі "каларацкай", застанемся ні з чым? Дык вось мы тут параіліся ў сацсетцы і прапануем вам свой варыянт сымболя заканчэньня згаданай вышэй і яшчэ не забытай нашымі бацькамі вайны - чырвона-чорную стужку.

кроў і попел
Гэны сымболь таксама ўнівэрсальны.
Тут і вялікая перамога, азмрочаная вялікімі ахвярамі (па падлікох сучасных гісторыкоў страты Беларусі склалі да траціны насельніцтва - таму, дарэчы, такія суадносіны чорнага на стужцы - 1/3), і кроў і попел нашых знішчаных ворагам вёсак (ёсьць нават кніга краязнаўцы Віктара Хурсіка, якая так і называецца - "Кроў і попел Дражна").
Камуністыя знойдуць тут свае агонь і дым, і нават сьцяг перамогі.
Праэўропейцы - чырвоны мак.
Вернікі й патрыёты - знак Творцы, які "сьмерцяй сьмерць зваяваў", колер Сьвятога Георгія-Пераможцы і, адначасова, колер спрадвечнага беларускага сьцяга.

Радасьць вызваленьня й горыч страт. Шчасьце й Смутак. Кроў і Попел.
дзень памяці

[reposted post] Пра Музэй/ About the Museum/ О Музее

Турэмны музэй

Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці (скарочана - МТІС) - першы ў Беларусі, ды й, напэўна, на ўсёй постсавецкай прасторы, музэй падобнага кшталту. Ён мае некалькі экспазыцыяў, як з фактычнымі доказамі таго, што з часоў камуністычнага СССР мала што ў Беларусі зьмянілася, так і з доказамі салідарнасьці часткі грамацтва з рэпрэсаванымі й пацярпелымі ад сёняшняй улады. МТІС таксама мае калекцыю беларускіх турэмных экспанатаў, напрыклад, экспазыцыю "Катоўня Акрэсціна", якая была зробленая да капітальнага рамонту "цэнтру ізаляцыі правапарушальнікоў", і распавядае, празь якія катаваньні й прыніжэньні ў Беларусі прайшлі многія тысячы палітычных арыштантоў.

Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці фактычна распачаў сваю дзейнасьць 30.12.2010-га з публікацыі турэмнага дзёньніка "ДАЛОЙ ЧЭСНЫЯ ВЫБАРЫ, альбо ЯК МЫ Ў ЖОДЗІНСКІМ ІЧУ РАСТВО СЬВЯТКАВАЛІ", ілюстраванага 35 фатаграфіямі, відэё, турэмнымі малюнкамі й экспонатамі. Потым гэныя й іншыя аўторскія матэрыялы, якія не ўмясьціў дзёньнік, былі прадстаўленыя між іншых на менскай Выставе Салідарнасьці 19.01.2011-га. Іхні ўдзел у Выставе, створанай валянтэрамі, можна лічыць першай не віртуальнай, але рэальнай, экспозыцыяй Музэю. Тады-ж была зробленая й віртуальная Выстава Салідарнасьці, якая склалася з фота ўсіх экспонатоў Выставы, сабраных намаганьнямі валянтэроў. Далей экспонаты МТІС, увесь час папаўняючыся, прынялі ўдзел у шэрагу міжнародных выстаў у 2011-ым - у Кіеве (Украйна), Варшаве (Польшча), Тбілісі (Грузыя) й Празе (Чэхія) (у межах Выставы Салідарнасьці й Фэстывалю "Беларуская Вясна/выставы "Асаблівы рэжым"). У 2012-ым шэраг экспонатоў МТІС (93 адзінкі) былі прадстаўленыя асобнаю выставай "Код Акрэсьціна" у Менску (Беларусь) й Малыне (Украйна). Усяго Музэям на выключна валянтэрскіх пачаткох за гэны час сабранае колькі дзясяткоў экспонатоў, апублікаванае блізу 500 аўторскіх (усяго блізу 700) фота, зробленыя дзясяткі фота- й відэёрэпартажоў. Экспозыцыі МТІС увесь час папаўняюцца. Мы запрашаем прыняць ўдзел ў зборы матэрыялоў іншых валянтэроў, усіх жадаючых. Іхняе аўтарства па асабістаму жаданьню будзе захаванае.

Па-ангельску й расейскуCollapse )
Дзякуй, сябры, за падтрымку, Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці, Першы Турэмны Музэй працягвае сваю працу, больш за тое, за некалькі месяцоў працы вельмі моцна падняў свой рэйтынг у ЛыўДжорнэле, перайшоўшы на 20.900-е месца (з чатырох мільёноў зь нечым). Дзякуй усім, хто дасылаў свае экспанаты й іншыя матэрыялы. І далучайцеся ды дасылайце ўсе, хто яшчэ не пасьпеў. Разам мы захаваем бОльшы фрагмэнт сваёй гісторыі, сапраўднай гісторыі, якую мы напішам разам.

Дырэктар музэю Juraś Navicki.

Абвестка

Ласкава запрашаю шаноўнае паньства, сяброў і ўсіх зацікаўленых, наведаць наш Музэй Таталітарызму й Салідарнасьці, які за два гады папоўніўся (і, спадзяюся, яшчэ папоўніцца, з вашай дапамогай і ўдзелом) вялікай колькасьцяй экспонатоў, каштоўных для найноўшай гісторыі Беларусі. Выказваю таксама шчырае спадзяваньне, што разом з вам ён стане, нарэшце, не музеям лічаных па пальцах валянтэроў, але агульным, грамацкім. Дзеля таго ён і ствараўся. Дасылайце свае экспонаты й фота з тлумачэньнямі, і вашае аўторства будзе, па вашаму жаданьню, захаванае.

мыла
Норма палітарыштанта. Фота й Экспонат Marina Lobova.

Брэст
"Советская Белоруссия" вачыма сябра з далёкай-бліскай Аўстрыі. Фота Josef Gaffl.

Падтрымай палітвязьня!

Увага!
У зьвязку ў тым, што большая частка рэспондэнтоў-палітвязьняў (а іх у нас 13) не адказвае на спробы кантактаваць зь імі, зьявілася ідэя правесьці разавую акцыю іхняе падтрымкі: даслаць кожнаму замоўным лістом, ня дзелячы на сваех-чужых, па 10 капэртоў і 10 паштовак з маркамі (можна паспрабаваць яшчэ хоць пару стрыжняў для асадак). То бок, зрабіць гэнае арганізавана й раўнамэрна. Бо ёсьць падазрон, што палітвязьні ня могуць гэнага зрабіць часта фізычна. Я ўсьведамляю, што такія акцыі трэба рабіць штомесяц, але яны вымагаюць пэўных сродкаў. Адна такая акцыя падтрымкі каштуе ад 600 тысячаў. Палову грошай мы ўжо знайшлі, засталося знайсьці яшчэ 300. Таму, калі ў каго ёсьць жаданьне прыняць удзел, як кажуць, увайсьці ў долю, пішэце ў паведамленьні, а, калі хочаце, нават у камэнты. Бліскіх палітвязьняў, і тых, хто ўжо ў долі, прашу не непакоіцца.

паштоўкі
Апроч таго, лісты ад іх і да іх, як мы ўжо ведаем, даходзяць праз адзін. Спяшайцеся, бо з вамі ці без вас, мы ўсё роўна гэнае зробім.
Індзеец Джо.

*Гэна быў першы мой артыкул на беларускай мове, надрукаваны ў № 6 ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКАГА ЗЬВЯСТУНА на пачатку ліпеня 1999 -га. А 21-га ліпеня мы, прадпрымальнікі Прывагзальнага рынку, зладзілі аднадзённы страйк з нагоды сканчэньня паўнамоцтваў дзеючага прэзыдэнта. Згадаўся-ж ён (артыкул) у сувязі з ганебным выпадкам выгнаньня сябраў Беларускай Нацыянальна Памяці з хакейнага матча Беларусь-Славенія за... беларускі сьцяг. Сьцяг, які, як мінімум, двойчы ў гісторыі нашай краіны быў дзяржаўным, але нелегітымным рэфэрэндумам 1995-га са мноствам парушэньняў быў заменены на савецкі. На той рэфэрэндум я, на жаль, не патрапіў, але адмыслова прыехаў зь іншае краіны, дзе даўно жыў, на наступны, 96-га. Ён быў зноў нелегітымны, і зноў з грубымі парушэньнямі, таму й прыпамятаўся. Напэўна, гэны рэфэрэндум быў ня менш важным для беларусаў, лёс якіх мог скласьціся зусім інакш.

Read more...Collapse )

Сьцяг.
Сьцяг Ніны Багінскай. Фрагмэнт фота Радыё Свабода.

Увага!!!!
10 красавіка а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага района адбудзецца працяг суду над нашым мужным сьцяганосцам Нінай Багінскай, суд за бела-чырвона-белы сцяг! Прыходзьце! Будзьма Салідарнымі!

Profile

імберац
imbierac
За памылкі ўлады аўтор адказнасьці НЕ НЯСЕ!

Latest Month

March 2015
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Paulina Bozek